Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Рэспубліку Беларусь і Расію звязваюць трывалыя сяброўскія і брацкія адносіны, заснаваныя на агульнасці духоўных каштоўнасцей. Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэтае свята сведчыць аб імкненні народаў да яднання, захаванні і ўмацаванні духоўнага адзінства.
4 красавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў фармаце канферэнц-сувязі сустрэліся васьмікласнікі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста» (настаўнік І.Г. Жак) са сваімі аднагодкамі — чытачамі філіяла «Ліпецкая абласная дзіцячая бібліятэка» ДБКУ «Ліпецкая абласная універсальная навучная бібліятэка». Кожная з каманд падрыхтавала «візітную картку» — назву каманды і дэвіз.
Наступны этап сустрэчы — невялікі экскурс у гісторыю свайго горада. Берасцейцы распавялі пра старажытнае Бярэсце, пра Магдэбургскае права і Берасцейскую Біблію, пра крэпасць і сучасную інфраструктуру; моладзь з Ліпецка — пра заснаванне горада, пра гаючыя Мінеральныя Воды, пра Пятра I, металургічны камбінат і авіяцыю.
Пасля знаёмства ўдзельнікі сустрэчы задавалі адзін аднаму пытанні, што дапамагло ім даведацца пра Брэст і Ліпецк яшчэ больш.
Заключная частка тэлемаста — віртуальнае запрашэнне ў госці. Удзельнікі распавядалі аб турыстычных славутасцях сваіх гарадоў, паказалі цікавосткі, з якімі павінен пазнаёміцца кожны.
Расставаліся прысутныя вельмі цёпла, жадалі, каб сустрэчы з віртуальных ператварыліся ў рэальныя. Фармат тэлемаста дазволіў адчуць адзінства поглядаў маладога пакалення нашых народаў, паказаў вернасць тым ідэалам, якім былі верныя нашы дзяды і прадзеды.
Юнацкі аддзел
+375 162 59 43 52