Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
20 лютага 2023 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Цяперашні год — гэта год 105-годдзя з дня заснавання Узброеных сіл Беларусі. І вельмі значна, што на сустрэчу з моладдзю — навучэнцамі трох каледжаў г. Брэста — былі запрошаны прадстаўнікі 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады: гвардыі маёр Дзмітрый Віктаравіч Бялецкі, гвардыі радавы Уладзіслаў Юр’евіч Макарэвіч і Наталля Уладзіміраўна Бараноўская.
Дзмітрый Віктаравіч расказаў аб слаўных баявых традыцыях дэсантнікаў, сучасных буднях ваеннаслужачых і вырашэнні складаных вучэбна-баявых задач. Выступленне суправаджалася паказам відэаролікаў аб дзейнасці падраздзялення.
Наталля Уладзіміраўна Бараноўская падзялілася вопытам работы па патрыятычным выхаванні моладзі, правядзенні розных акцый з удзелам прадстаўнікоў падраздзялення.
У ходзе сустрэчы госці паказалі і творчыя вакальныя здольнасці —выканалі некалькі песень ваенна-патрыятычнай тэматыкі.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы ў рамках мерапрыемства была прадстаўлена выстаўка літаратуры «На варце рубяжоў Айчыны». Побач з экспазіцыяй можна было ўбачыць і пагартаць некалькі «дэмбельскіх» альбомаў.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства адбылася віктарына «Служу Айчыне», пераможцы атрымалі памятныя сувеніры.
Кранальным момантам у завяршэнні сустрэчы стала ўручэнне «Ліста салдату», напісанага навучэнцамі каледжа транспарту і сэрвісу ў адрас вайскоўцаў 38-й брыгады.
Агульная чытальная зала.
+375 162 57 48 74