Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
28 сакавіка ў аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі для студэнтаў 3 курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна быў праведзены музейна-бібліятэчны занятак «Историко-культурная память Беларуси в рукописных документах».
У рабят была ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з каштоўнымі рукапіснымі дакументамі XVII–XIX стст. з фонду аддзела рэдкай кнігі — «Інвентарамі» базыльянскага кляштара ў в. Вольна Навагрудскага павета Вялікага Княства Літоўскага (цяпер —Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці).
Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі аўтографы і пячаткі высокапастаўленых рэлігійных дзеячаў таго часу — мітрапалітаў Кіеўскіх, Галіцкіх і ўсяе Русі, а таксама філіграні і метрычныя кнігі.
Рабяты даведаліся: што такое інвентары, калі і кім яны складаліся; у якім стагоддзі Вольна ўпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах, адкуль пайшла назва мястэчка, хто валодаў маёнткам ў розныя гады; калі былі заснаваны Вольноўскія царква і кляштар, хто быў фундатарам базыльянскага кляштара.
Музейна-бібліятэчныя заняткі «Историко-культурная память Беларуси в рукописных документах» будуць праводзіцца на працягу года. Запрашаем студэнтаў ВНУ, навучэнцаў каледжаў, а таксама ўсіх ахвочых.
Абавязковы папярэдні запіс.
Аддзел рэдкай кнігі
+375 162 57 48 30