Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
12 кастрычніка 2022 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося мерапрыемства ў рамках медыцынскага лекторыя «Будзьце здаровы».
«Інфекцыйныя захворванні: праблемы, лячэнне, прафілактыка» – гэта тэма сустрэчы, прысвечаная адной з самых актуальных медыцынскіх праблем.
Спікерам сустрэчы стаў галоўны пазаштатны спецыяліст па інфекцыйным захворванням Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама, намеснік галоўнага ўрача па інфекцыі Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы М. І. Сулеўскі.
У ходзе выступлення ён расказаў пра разнавіднасці інфекцыйных захворванняў, сімптаматыку, спосабы лячэння, фактары рызыкі развіцця захворванняў і прафілактычныя меры. Асаблівая ўвага нададзена праблеме каранавіруснай інфекцыі і вакцынацыі насельніцтва.
М. І. Сулеўскі адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў лекторыя. Была прадстаўлена выстава літаратуры па тэме мерапрыемства.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74