Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Паважаныя чытачы!
4 лютага 2020 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага пачынае цыкл мерапрыемстваў у рамках медыцынскага лекторыя «Будзьце здаровы». Бібліятэка заўсёды актыўна ўдзельнічала ў рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» (2016–2020). У бягучым годзе таксама будуць арганізаваны сустрэчы і кансультацыі спецыялістаў для чытачоў Бібліятэкі, прэзентаваны новыя выставы актуальнай літаратуры і новыя магчымасці Бібліятэкі па выкананні інфармацыйных запытаў карыстальнікаў па тэме захавання здароўя.
У першым мерапрыемстве «Скажы раку — НЕ!», якое прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы з ракавымі захворваннямі, прымуць удзел:
– Ена Дзмітрый Леанідавіч, урач-анколаг, намеснік галоўнага ўрача Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера;
– Жыхар Ірына Вячаславаўна, дырэктар сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў „У імя жыцця“».
Будзе арганізавана выстава літаратуры па гэтай тэме.
Пачатак мерапрыемства ў 14:00.
Запрашаем усіх жадаючых на сустрэчу.
Наш адрас: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (2-і паверх, агульная чытальная зала).
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74 (Глазкова Тамара Васільеўна, загадчыца агульнай чытальнай залы).