Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



"Маці і дзіця»

"Маці і дзіця»

"Маці і дзіця»

З 11 сакавіка да 11 красавіка ў аддзеле абанемента Бібліятэкі будзе дэманстравацца кніжная выстава «Мать и дитя», якая прадоўжвае інфармацыйны цыкл выстаў «Интересно. Познавательно. Актуально». Жыццё чалавека — неацэнны дар Божы. І зараджэнне яго — найвялікшы цуд на зямлі. «Мама» — першае слова, якое вымаўляе дзіця. У гэтым слове — любоў, давер маленькага сэрца. Але што значыць быць мамай? Як выгадаваць і выхаваць сваіх дзяцей? На гэтыя і многія іншыя пытанні можна знайсці адказы, пазнаёміўшыся з нашай выставай. Вашай увазе прадстаўлена кніга «Святость материнства» (Масква, 2009). На яе старонках на пытанні адказваюць псіхолагі, свяшчэннікі, мамы і самі дзеці. На выставе таксама прадстаўлены кнігі пра догляд за нованароджанымі, пра здароўе дашкольнікаў і дзяцей школьнага ўзросту. Актуальныя і цікавыя кнігі сучаснага аўтара Сяргея Зайцава «Настольная книга молодой мамы» (Мінск, 2006), «Первый год жизни ребёнка» (Мінск, 2006) і інш. З кніг аўтара-складальніка Т. Г. Аптулаевай «Я скоро стану мамой» і А. Эйзенберг «В ожидании ребёнка» вы атрымаеце інфармацыю пра гарманічную цяжарнасць, адказы на пытынні, звязаныя са здароўем будучай мамы, развіццём малыша. Таксама на выставе прадстаўлены шэраг кніг, прысвечаных сямейнаму выхаванню дзяцей. Гэта кніга Д. Фёдаравай «Как стать лучшей мамой на свете?» (Санкт-Пецярбург, 2015), У. Зоберна «Православная мама» (Масква, 2015) і інш.

 

Краснашчок Алена Мікалаеўна, вядучы бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу