Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Літаратурнае залюстроўе: прататыпы літаратурных герояў

Літаратурнае залюстроўе: прататыпы літаратурных герояў

Літаратурнае залюстроўе: прататыпы літаратурных герояў

9 лютага 2023 г. у актавай зале бібліятэкі навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага каледжа прыборабудавання пазнаёміліся з кніжнай выставай аддзела абанемента «Літаратурнае залюстроўе: прататыпы літаратурных герояў».

Моладзь пазнаёмілася з цікавымі фактамі пра герояў кніг беларускіх аўтараў і іх прататыпамі. Вобраз галоўнай гераіні легендарнай Паўлінкі Янка Купала спісаў амаль з натуры — ёй стала Ядзя Аўлачынская. Яна жыла недалёка ад мястэчка, дзе ў той час жыў аўтар. Многія апісаныя падзеі адбываліся на вачах у песняра, таму вобраз Паўлінкі атрымаўся такім яркім і праўдзівым. Цыкл вершаў Максіма Багдановіча «Мадонны» і яго раманс «Зорка Венера» прысвечаны Ганне Какуевай. Яна ж гераіня ягонага апавядання «Марына». Ніна Молева — адрасат верша Уладзіміра Караткевіча «Дзіва на Нерлі» і прататып Ірыны Гаравой у рамане «Нельга забыць».

Цікавыя факты даведаліся і пра творы рускай класікі — прататыпам для аповесці Аляксандра Пушкіна «Дубровский» стаў беларускі дваранін Павел Астроўскі. Аб прататыпе героя камедыі Дзяніса Фанвізіна «Недоросль» існуе некалькі версій, пазнаёміліся з самымі цікавымі. Любімыя чытачамі гераіні Льва Талстога Ганна Карэніна і Наташа Растова таксама «спісаныя» з рэальных жанчын.

Займальны аповяд быў і пра Астапа Бэндэра, Рабінзона Круза, Шэрлака Холмса і многіх іншых яркіх і цікавых герояў.

Спадзяемся, што, пасля падрабязнага знаёмства з прататыпамі літаратурных герояў, шмат у каго з удзельнікаў мерапрыемства ўзнікла жаданне перачытаць класіку і стаць чытачамі нашай бібліятэкі.

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу