Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



КонТекст

КонТекст

КонТекст

27 лютага ўдзельнікі чытацкага клуба «КонТекст» абралі тэмай сустрэчы «Знаёмства з кітайскай літаратурай». Адна з самых старажытных літаратур свету, са сваёй гісторыяй, культурнымі традыцыямі, самабытнасцю.

Адна з удзельніц прадставіла нам кнігу Шань Цзюньда — выпускніка-магістранта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і яго кнігу «Брест – Баян-Нур. Родина далёкая и близкая». У кнізе можна ўбачыць наш Брэст вачыма кітайскіх студэнтаў, а таксама пазнаёміцца з кітайскімі славутасцямі дзякуючы фотаздымкам самога аўтара. Брэст настолькі ўразіў і запаў у душу Шаню, што ён вырашыў пакінуць свой след у нашым горадзе — усталяваў імянную лаўку ў гарадскім садзе.

Цярністы шлях даўжынёй ў пяць тысяч гадоў прайшла кітайская цывілізацыя. Гісторыя знайшла адлюстраванне і ў літаратуры. Кніга Юн Чжан "Дикие лебеди. Три дочери Китая» стала міжнародным бэстсэлерам. Юн Чжан — кітайская студэнтка з неверагодным дарам да моў, дзякуючы сваім унікальным здольнасцям апынулася ў Вялікабрытаніі. Тут яна запісала па ўспамінах маці і бабулі гісторыю трох пакаленняў жанчын сваёй сям'і. Гэта няпроста сямейная гісторыя — гэта гісторыя Кітая XX стагоддзя ад вайны з Японіяй, культурнай рэвалюцыі і іншых падзей.

Вельмі эмацыйна і займальна нас пазнаёмілі з кнігай амерыканскай пісьменніцы Эмі Тан «Клуб радости счастья», дзе ў аснове аўтабіяграфічныя падзеі. Эмі даведалася аб папярэднім шлюбе сваёй маці з іншым мужчынам у Кітаі, аб іх чатырох дзецях (сын, які памёр у раннім дзяцінстве і трох дачок), і пра тое, як яе маці пакінула дзяцей у Шанхаі. Гэты інцыдэнт лёг у аснову рамана. У 1987 годзе Эмі адправілася ў Кітай, дзе пазнаёмілася са сваімі трыма зводнымі сёстрамі. Кніга стала сусветным бэстсэлерам і перакладзеная на многія мовы.

Прадставілі нам і яшчэ адзін сусветны бэстсэлер "Бальзак и портниха-китаяночка» Дай Сыцзе. У аснове кнігі таксама аўтабіяграфічныя факты. У перыяд культурнай рэвалюцыі бацькі Сыцзе знаходзіліся ў зняволенні, сам ён у 1971 быў пасланы на працоўнае перавыхаванне ў горную вёску. Гэтую кнігу прачыталі дзве ўдзельніцы клуба. Адна на французскай мове, другая на рускай. Чытачкі былі моцна ўражаныя і падзяліліся з намі сваімі эмоцыямі. Кітай пачатку 70-х. У разгар культурнай рэвалюцыі два студэнты ўніверсітэта высланы на перавыхаванне ў цяжкадаступную горную вёску. Адзін узяў з сабой скрыпку, другі - павараную кнігу. Кніга ўдастоена многіх літаратурных прэмій.

Знаёмства з кнігамі сучасных кітайскіх аўтараў было не менш цікавым — Чжан Сюэдун ( р. 1972), зборнік «Поцелуй змеи». Зборнік апавядае пра тое, як няпроста ў сённяшнім свеце здабыць сябе і застацца чалавекам.

Да сучаснікаў можна аднесці і аўтараў: Лю Чжэнь Юнь «Одно слово стоит тысячи», Гао Сындзянь «Чудотворные горы», Сяо Шуй «Избранное» і многіх іншых.

Кітайскую літаратуру неймаверна ўявіць без старажытнага паэта часоў дынастыі Тан. Лі БО (701—762 / 763 гады). Мы пачулі прыгажосць яго вершаў і пазнаёміліся з дзіўнай біяграфіяй («Нефритовые скалы»). Прыемна адзначыць, што перакладзеная кітайская паэзія і на беларускую мову — «Пад крыламі Дракона»: Сто паэтаў Кітая» ў перакладзе Міколы Мятліцкага.

Сустрэча была і займальнай і пазнавальнай. Далучайцеся!



Аддзел абанемента

Кантактны тэлефон +375 0162 57 48 09


Зварот да спісу