Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«КанТэкст»: Кнігі Дзмітрыя Быкава

«КанТэкст»: Кнігі Дзмітрыя Быкава

«КанТэкст»: Кнігі Дзмітрыя Быкава

25 жніўня 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося чарговае пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст». Тэма сустрэчы — кнігі Дзмітрыя Быкава, сучаснага расійскага пісьменніка, паэта, публіцыста, радыё- і тэлевядучага, журналіста, выкладчыка літаратуры, кінакрытыка.


Літаратурная дзейнасць Дзмітрыя Быкава надзвычай разнастайная. Вынікам шматгадовай працы і асэнсавання зменлівай рэчаіснасці сталі паэтычныя зборнікі, раманы і апавяданні, палітычныя памфлеты ў вершах і прозе, біяграфіі пісьменнікаў (У. Маякоўскага, Б. Пастэрнака, М. Горкага і Б. Акуджавы), кнігі па гісторыі літаратуры, п’есы і сцэнарыі, казкі для дзяцей і дарослых, шматлікія артыкулы і нарысы.


Меркаванні ўдзельнікаў клуба з нагоды творчасці аўтара падзяліліся. Нехта крытыкаваў, нехта хваліў. Але, мабыць, усе сышліся ў меркаванні, што адметнымі рысамі паэзіі Быкава з’яўляюцца лёгкасць, арганічнасць і натуральнасць. Ствараецца ўражанне, што аўтар не ўкладае думкі ў рамкі вершаванага памеру, а адразу кажа вершамі, якія для яго вуснай прамовы такія ж натуральныя, як і проза.


Раман «Оправдание» зрабіў вельмі моцнае ўражанне на некаторых удзельнікаў. Яго галоўны герой, малады чалавек па прозвішчы Рогаў, шукае апраўданне рэпрэсіям трыццатых гадоў, з-за якіх у свой час бясследна знік яго дзед Іван Скалдзін... Супярэчлівымі былі водгукі ўдзельнікаў і на раман «Июнь», падзеі якога разгортваюцца ў канцы 30-х – пачатку 40-х гг. XX ст. Пісьменнік добра перадае атмасферу перадваеннага часу. Вайна быццам ужо лунае ў паветры. Кагосьці кніга ўразіла, а кагосьці пакінула абыякавым, і галоўныя героі не выклікалі сімпатыі.


Вельмі высока ацанілі Быкава за яго выдатную літаратурную мову, выразную і пераканаўчую пазіцыю ва ўсім, аб чым ён кажа. Многія давяраюць яго густу і меркаванням. Некаторыя з поглядаў Дзмітрыя Львовіча выклікаюць жаданне спрачацца. Аднак адно застаецца несумненным, што ён чалавек прынцыповы, таленавіты і дасціпны. Дзмітрый Быкаў — гэта яркая, дынамічная і творчая асоба.


Прачытайце кнігі аўтара і пераканайцеся ў гэтым самі!


Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар  аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу