Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 1 чэрвеня 2020 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачынае работу выстава «Магутная дзяржава ў сэрцы Еўропы (да 780-годдзя з часу заснавання ВКЛ)», прысвечаная «залатому веку» беларускай гісторыі — Вялікаму Княству Літоўскаму.
Асаблівую цікавасць уяўляюць кнігі, якія распавядаюць аб гістарычных фактах XIII–XVII стст., князях і магнатах ВКЛ і напісаныя вядомымі гісторыкамі XIX – пачатку XX ст. Чытачы змогуць убачыць копіі старадаўніх карт і дакументаў, якія захоўваюцца ў архівах і музеях розных краін, атрымаюць інфармацыю аб працах не толькі айчынных, але і замежных навукоўцаў (расійскіх, польскіх, украінскіх), прысвечаных гэтаму гістарычнаму перыяду.
На выставе таксама будуць экспанавацца кнігі і артыкулы з часопісаў аб жыцці і дзейнасці кіраўнікоў ВКЛ і прадстаўнікоў самых вядомых беларускіх родаў. Яны дазволяць чытачам даведацца пра цікавыя факты з жыцця выдатных людзей таго часу, пакажуць іх уклад у развіццё і росквіт роднай зямлі.
Аддзел рэдкай кнігі запрашае наведаць Бібліятэку і пазнаёміцца з матэрыяламі новай экспазіцыі, якая будзе функцыянаваць увесь летні перыяд.
Казакова Віялена Віяленаўна,
бібліёграф аддзела рэдкай кнігі
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30