Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Вялікая сіла спорту

Вялікая сіла спорту

Вялікая сіла спорту

З 4 па 14 жніўня ў Рэспубліцы Беларусь праходзяць галоўныя спартыўныя падзеі гэтага года — II Гульні краін СНД.

 

Гульні краін СНД — гэта комплексныя мерапрыемствы ў сферы фізічнай культуры і спорту, якія ахопліваюць алімпійскія і неалімпійскія, а таксама нацыянальныя віды спорту, найбольш папулярныя ў дзяржавах СНД.

 

I Гульні прайшлі ў 2021 г. у Казані (Расійская Федэрацыя): за 181 камплект узнагарод у 16 відах спорту спаборнічалі 1100 спартсменаў з 9 краін (Казахстан, Таджыкістан, Азербайджан, Кыргызстан, Узбекістан, Арменія, Малдова, Беларусь, Расія). У медальным заліку Беларусь заняла 5 месца.

 

У II Гульнях краін СНД прымаюць удзел каля 2000 спартсменаў у 20 відах спорту. Спартыўнае свята ахапіла ўсю Беларусь — спаборніцтвы праходзяць у 11 гарадах: у Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродна, Магілёве, Барысаве, Салігорску, Оршы, Маладзечна, Жлобіне і Брэсце.

 

Наш горад нездарма называюць спартыўнай сталіцай краіны: у Брэсце шырока развіта інфраструктура спартыўных аб'ектаў і папулярны спорт. На ўсю Беларусь вядомыя кузні спартыўных талентаў і архітэктурныя ўпрыгожванні горада: спарткомплекс «Вікторыя», Палац водных відаў спорту, Лядовы палац і спарткомплекс «Дынама». Брэсцкі вяслярны канал з'яўляецца лепшым не толькі ў СНД, але і ў Еўропе.

 

У Брэсце адбудуцца спаборніцтвы па гандболе (5–10 жніўня, спарткомплекс «Вікторыя») і плаванні (9–14 жніўня, Палац водных відаў спорту).

 

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прымае ўдзел у правядзенні гульняў: у спарткомплексе «Вікторыя» ў дні спаборніцтваў удзельнікам, заўзятарам і гасцям горада прадстаўлены дзве выставы з фондаў бібліятэкі — «Генацыд у Беларусі: памяць не памірае» і «Вялікая сіла спорту».

 

Экспазіцыя «Вялікая сіла спорту» знаёмяць гасцей з іншых краін і рэгіёнаў Беларусі са спартыўным жыццём рэспублікі і Брэсцкай вобласці ў прыватнасці: гісторыяй развіцця спорту і сучаснымі дасягненнямі, спартыўнымі аб'ектамі і выдатнымі спартсменамі, багатымі спартыўнымі традыцыямі. Выстава «Генацыд у Беларусі: памяць не памірае» дазваляе дакрануцца да самых трагічных і журботных старонак у гісторыі суверэннай Беларусі — перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу