Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
17 сакавіка 2022 г. ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў рамках месячніка гісторыка-прававых ведаў «Правовая весна» адбыўся Дзень прафарыентацыі «Есть такая профессия — следователь» для навучэнцаў класаў праваахоўнай накіраванасці СШ № 8, 35, а таксама вучняў з СШ № 22.
У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Упраўлення следчага камітэта па Брэсцкай вобласці: Барысюк Аляксей Федаравіч — старшыня Упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы; Вячорка Аляксей Мікалаевіч — старшыня Брэсцкага міжраённага аддзела следчага камітэта; Дзівінец Вольга Пятроўна — следчы па асабліва важным справам Упраўлення працэсуальнага кантроля.
У ходзе мерапрыемства прагучалі выступлення па наступным тэмам: «Профессия следователь, роль Следственного комитета в системе правоохранительных органов Республики Беларусь»; «Основные требования к кандидатам на службу в Следственный комитет и для поступления на СЭФ, социальных гарантиях и льготах для сотрудников Следственного комитета»; «Состояние преступности в сфере незаконного оборота наркотиков, особенности расследования уголовных дел, профилактика и виды ответственности».
Тэарэтычны матэрыял быў падмацаваны дэманстрацыяй відэафільма, прысвечанага 10-годдзю з дня стварэння Следчага камітэта.
Вялікую цікавасць у навучэнцаў выклікаў «інтэрактыў» — разбор следчай сітуацыі на месцы здарэння з дэманстрацыяй магчымасцяў крыміналістычнай лабараторыі.
Да Дня прафарыентацыі была падрыхтавана выстава літаратуры з фонда бібліятэкі «Следователь: знакомство с профессией».
Агульная чытальная зала
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74