Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Дзень бібліятэк у бібліятэцы

Дзень бібліятэк у бібліятэцы

Дзень бібліятэк у бібліятэцы

У аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прэзентаваны праект «Тerra incognita: паглыбленне ў эпоху». Ён рэалізуецца з сакавіка 2021 г. у віртуальным і рэальным фарматах: на пляцоўцы YouTube-канала бібліятэкі і непасрэдна ў яе сценах. Праект уключае серыю навукова-папулярных відэаролікаў і музейна-бібліятэчных заняткаў у аддзеле рэдкай кнігі, якія распавядаюць пра выдатных выдаўцоў, друкарні, кнігі з фонду аддзела.


Заг. аддзела рэдкай кнігі А. А. Пінкевіч распавяла аб карпатлівым працэсе падрыхтоўкі заняткаў з інтэрактыўнымі практычнымі заданнямі. Бібліятэкар аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу Л. В. Кавалеўская распавяла аб відэароліках, якія ад зместу да дызайну і графікі рыхтуюць супрацоўнікі аддзела ў цеснай сувязі з аддзелам рэдкай кнігі. Аб сумеснай рабоце па агучванні відэаролікаў распавяла валанцёр, чытач і проста сябар бібліятэкі Саша Вараш. Прысутныя пагрузіліся ў атмасферу XVI ст., а потым убачылі на свае вочы арыгінальныя кнігі выдавецтваў Плантэна і Эльзевіраў. Напрыканцы мерапрыемства прэзентаваны новы відэаролік. Ён прысвечаны працы польскага гісторыка Аляксандра Гваньіні «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» (Кракаў, 1611).


У аддзеле літаратуры на замежных мовах у бібліятэчным квізе «Кнігаманія» на веданне мастацкай літаратуры спаборнічалі каманда бібліятэкараў і 2 каманды чытачоў. Каверзныя пытанні засталі знянацку самых спрактыкаваных аматараў і знаўцаў, сярод якіх быў і вядомы брэсцкі пісьменнік. Можа, невыпадкова ў Дзень бібліятэк пашанцавала менавіта бібліятэкарам — іх каманда атрымала перамогу.


На працягу дня ў фае бібліятэкі чытачы маглі азнаёміцца з кніжнымі навінкамі, якія паступілі ў фонд аддзела абанемента.


Традыцыйна напярэдадні Дня бібліятэк у аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва прайшла чарговая культурна-адукацыйная акцыя «Бібліятэчны дэсант». На кароткі час актыўныя чытачы з розных школ і гімназій горада сталі бібліятэкарамі, праводзілі майстар-класы і гучныя чытанні. Завяршылася святочнае мерапрыемства ўручэннем бібліятэкарам-дублёрам сертыфікатаў удзельніка акцыі «Бібліятэчны дэсант» і чаяваннем.



Зварот да спісу