Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
22 сакавіка 2022 г. у рамках месячніка гісторыка-прававых ведаў «Прававая вясна» ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася сустрэча па тэме «Увядзенне біяметрычных дакументаў: асноўныя перавагі і гарантыі надзейнасці».
Спікерам выступіла спецыяліст аддзялення па міграцыі і грамадзянстве АУС Маскоўскага раёна г. Брэста Наталля Ліпская.
Падчас сустрэчы Наталля Уладзіміраўна расказала пра сутнасць паняцця «біяметрычныя дакументы», пра парадак іх атрымання, перавагі выкарыстання ў паўсядзённым жыцці, а таксама адказала на шматлікія пытанні.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтавана і прадстаўлена выстава «Біяметрычныя дакументы. Што трэба ведаць».
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74