![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
6 чэрвеня 2023 г. у Рэспубліцы Беларусь стартавала рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню». У рамках акцыі 12 чэрвеня ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшло мерапрыемства «Бяспечнае дзяцінства» з удзелам спецыяліста сектара прапаганды Брэсцкага гарадскога аддзела надзвычайных сітуацый І. М. Лабырыч і прадстаўніка Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства А. А. Ляўлюх.
І. М. Лабырыч распавяла прысутным аб прычынах пажараў, аб правілах паводзін і эвакуацыі людзей, аб мабільным дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач». Дзеці актыўна ўключыліся ў дыялог пра спосабы папярэджання надзвычайных сітуацый.
А. А. Леўлюх у сваім выступленні акцэнтавала ўвагу на пажарных апавяшчальніках, а таксама на спосабах і лепшых сродках тушэння ачагоў узгарання, выкарыстанні вогнетушыцеляў для тушэння пажараў.
Дзеці прышкольнага лагера СШ № 3 г. Брэста з цікавасцю слухалі выступоўцаў, удзельнічалі ў абмеркаванні і задавалі мноства пытанняў. У канцы сустрэчы кожны атрымаў прыемны сюрпрыз.
Шчаслівае дзяцінства — бяспечнае дзяцінства!
Сектар арганізацыі працы ПЦПІ
+375 162 57 48 74