![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
31 сакавіка 2022 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў межах «Прававой вясны» адбыліся бясплатныя юрыдычныя кансультацыі натарыусаў і адвакатаў юрыдычных кансультацый г. Брэста, арганізаваныя публічным цэнтрам прававой інфармацыі бібліятэкі.
Жыхарам горада была прадстаўлена магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу прафесійных юрыстаў.
Натарыус Брэсцкай натарыяльнай акругі Парэцкая Вольга Віктараўна і намеснік старшыні Брэсцкай абласной натарыяльнай акругі Беларускай натарыяльнай палаты Брэсская Таццяна Валер'еўна адказалі на пытанні, якія тычацца падзелу і дарэння маёмасці, складання завяшчання, афармлення даверанасці, выезду дзяцей за мяжу. Адвакат Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Мартысюк Алена Ігараўна пракансультавала наведвальнікаў па пытаннях жыллёвага і спадчыннага права, скасавання шлюбу, падзелу маёмасці і інш.
Агулам атрымалі кансультацыі 29 чалавек.
Сектар арганізацыі работы ПЦПІ
Кантактны нумар: +375 162 57 48 74