Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
У лютым у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў экспануецца выстава перыёдыкі “Газеце “Літаратура і мастацтва” 85 гадоў”.
“Літаратура і мастацтва” – штотыднёвая літаратурная і грамадска-палітычная дзяржаўная газета Беларусі, заснаваная ў лютым 1932 года ў Мінску. Змяшчае агляды выяўленчага і тэатральнага мастацтва, дойлідства, кіно, літаратуры, музыкі, радыё.
На нашай выставе прадстаўлена факсімільнае выданне першага нумара газеты за 26 лютага 1932 года і юбілейныя нумары. Загалоўкі публікацый першага нумара даюць магчымасць уявіць зместавую накіраванасць тагачаснага культурнага жыцця. Іншыя нумары газеты дазваляюць прагледзіць гісторыю развіцця беларускай літаратуры і мастацтва, яе ўзлёты і спады, прасачыць, якія праблемы і на якім узроўні вырашалі пісьменнікі і мастакі ў розныя гады.
Сённяшні “ЛІМ”, нумары якога таксама экспануюцца на выставе, аб’ядноўвае творчую інтэлігенцыю краіны і захоўвае ўсё тое лепшае, што напрацавана ў мінулым, шукае новыя падыходы ў сваім прафесійным і творчым жыцці.
Віншуем з юбілеем супрацоўнікаў, аўтараў і чытачоў газеты!
Смялова Людміла Сцяпанаўна, бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Тэлефон для даведак: +375(162) 57 48 39
Еще по теме:
♦ Настальгіраваць з "ЛіМам" [Электронный ресурс] / Літаратура і Мастацтва – Брест, 2017. – Режим доступа: http://zviazda.by/be/news/20170317/1489739527-nastalgiravac-z-limam – Дата доступа: 17.03.2017