Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Віталь Воранаў з’яўляецца аўтарам кніг : “Нявечны каляндар”, “Апавяданні адным сказам” , “Вялікае княства Беларусь”. Ён займаецца перакладамі з англійскай, чэшскай і польскай моў. Пераклаў на беларускую мову “У чаканні Гадо” Сэмюэла Бекета, “Віня-Пых” Алана Мілна. Піша прозу, палемічныя артыкулы і рэцэнзіі, якія друкуюцца ў беларускіх часопісах і перыёдыцы.
У беларускай літаратуры ён дэбютаваў з апавяданнем “Цётка”, што было надрукавана ў 2006 годзе ў часопісе “Дзеяслоў”.
Затым выступіў сам аўтар. Ён расказаў пра тое, як стваралася кніга, пра экспедыцыю па рэгіёне беларуска-польскага памежжа, пра цікавыя сустрэчы з “шаптухамі”, пра цяжкасці, з якімі прыйшлося сутыкнуцца пры напісанні кнігі, прывёў прыклады замоў , якімі ён карыстаўся ў сваім жыцці. Акрамя таго, літаратар прачытаў два сваіх новых апавяданні, а потым адказаў на пытанні чытачоў.
Напрыканцы сустрэчы Віталь падзякаваў Бібліятэцы за магчымасць прэзентаваць сваю кнігу ў Брэсце і падарыў некалькі сваіх кніг, з якімі ўсе жадаючыя могуць азнаёміцца, наведаўшы нашу ўстанову.
Да гэтага мерапрыемства супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтавана выстава “Віталь Воранаў – літаратар, перакладчык, выдавец”.
У першым раздзеле сабраны матэрыялы пра яго празаічныя зборнікі, пераклады, пра ўдзел у музычным праекце “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў”. У другім раздзеле былі прадстаўлены кнігі па беларускім фальклоры: беларускія святы і абрады, замовы, прыкметы і павер’і, пасловіцы і пагаворкі, народныя песні.
Запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай, наведаць нашу Бібліятэку, прыняць удзел у шматлікіх прэзентацыях і літаратурных вечарынах.
Ірына Марашчук, галоўны бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Тэлефон для даведак: (+375 162) 20-90-35