Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
У агульнай чытальнай зале Бібліятэкі адбылася прэзентацыя выставы “Слова Скарыны – спадчына чалавецтва” (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання) з аглядам прадстаўленных на ёй матэрыялаў. Прысутнічалі госці Бібліятэкі – наведвальнікі Інстытута трэцяга ўзросту г. Брэста.
Галоўны бібліятэкар чытальнай залы Ірына Мікалаеўна Марашчук расказала пра гісторыю святкавання юбілеяў кнігадрукавання, паведаміла пра шэраг мерапрыемстваў да сёлетняга юбілею, у тым ліку і з удзелам нашай Бібліятэкі. Вялікую цікавасць у прысутных выклікала шматтомнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, а таксама працы вядомых навукоўцаў пра жыццё і дзейнасць беларускага першадрукара. Напрыканцы сустрэчы адбылася невялікая дыскусія аб ролі Скарыны ў гісторыі беларускай культуры, “белых плямах “ скарыназнаўства.
Выстава будзе экспанавацца ў чытальнай зале на працягу года.
Запрашаем жыхароў, а таксама гасцей нашага горада пазнаёміцца з экспазіцыяй!
Марашчук Ірына Мікалаеўна, галоўны бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Тэлефон для даведак: 8 (162) 57 48 74.