Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя кнігі Аляксея Крывашэіна “Ліквідацыя. З чарнобыльскага дзённіка контрразведчыка”

Прэзентацыя кнігі Аляксея Крывашэіна “Ліквідацыя. З чарнобыльскага дзённіка контрразведчыка”

Прэзентацыя кнігі Аляксея Крывашэіна “Ліквідацыя. З чарнобыльскага дзённіка контрразведчыка”

31 кастрычніка ў актавай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася прэзентацыя новай кнігі Аляксея Крывашэіна “Ліквідацыя. З чарнобыльскага дзённіка контрразведчыка”.


Аляксей Захаравіч Крывашэін, палкоўнік контрразведкі КДБ у адстаўцы, нарадзіўся 30 мая 1937 года ў сяле Муратава Разанскай вобласці. Ён атрымаў вайсковую адукацыю, пасля чаго скончыў школу КДБ. Падчас ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі ўзначальваў Асобыя аддзелы КДБ СССР, знаходзіўся ў эпіцэнтры трагічных падзей, “многае бачыў на свае вочы, прымаў блізка да сэрца, перажываў і прапускаў боль праз сваё сумленне і душу”. Да гэтага часу А. З. Крывашэін не губляе надзеі аднавіць высокае званне ліквідатара на дзяржаўным узроўні. Аляксей Захаравіч – чалавек творчы. Ён – аўтар некалькіх гісторыка-дакументальных кніг, піша вершы, захапляецца жывапісам.


Кніга “Ліквідацыя. З чарнобыльскага дзённіка контрразведчыка” выйшла дзякуючы ”Беларускаму архіву вуснай гісторыі”, асобным Інтэрнэт-рэсурсам і канкрэтным людзям, якім аўтар выказаў шчырую падзяку падчас прэзентацыі. Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца і паслухаць успаміны сапраўдных ліквідатараў: Аляксандра Аляксандравіча Огнева, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы, які ўзначальвае Чарнобыльскую арганізацыю УУС Брэсцкага аблвыканкама і свяшчэнніка аграгарадка Вялікарыта Маларыцкага раёна Анатоля Іванавіча Тарасевіча. Нельга было не захапіцца сапраўднай мужнасцю і гераізмам тых людзей, якія, на просьбу выйсці дванаццаці дабравольцам для выканання асоба небяспечнага задання, зрабілі крок усім палком.


На прэзентацыі выступілі таксама навукоўцы: доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных навук БрДТУ Міхаіл Васільевіч Стралец і Іван Іванавіч Котляр, прафесар, кандыдат філасофскіх навук, прафесар паліталогіі БрДУ імя А.С.Пушкіна, якія праявілі цікавасць да аўтара як да сведкі чарнобыльскіх падзей, высока ацанілі навуковасць і дакументальнасць кнігі. У сваю чаргу пісьменнік і журналіст Мікалай Васільевіч Панасюк гаварыў пра мастацкую вартасць выдання.


Да мерапрыемства супрацоўнікамі сектара тэхнічнай літаратуры, а таксама аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі была падрыхтавана кніжная выстава “Чарнобыль. 30 год пасля”, адзін з раздзелаў якой – “Чарнобыльская рана” – прысвячаўся жыццю і творчасці Аляксея Захаравіча Крывашэіна. Асаблівую цікавасць прысутных выклікалі матэрыялы з асабістага архіва аўтара: яго чарнобыльскія пасведчанні, падзякі за службу, рэдкія фотаздымкі і кнігі.


Мадэратарам мерапрыемства выступіў адзін з ініцыятараў выдання кнігі “Ліквідацыя. З чарнобыльскага дзённіка контрразведчыка”, удзельнік праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, наш зямляк Яўген Бойка.


Таццяна Кавенька, загадчыца аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі


Тэлефон для даведак: +375 (162) 57 48 79




Еще по теме:


 Ликвидация, которая коснулась не только аварии на ЧАЭС... [Электронный ресурс] / Брестский курьер – Брест, 2016. – Режим доступа: http://www.bk-brest.by/2016/11/krivoshein_11_2016/ – Дата доступа: 11.11.2016


 Вышла книга ликвидатора последствий ЧАЭС [Электронный ресурс] / Брестская газета – Брест, 2016. – Режим доступа: http://www.b-g.by/ru/45_2016/culture/33426/ – Дата доступа: 04.11.2016


 Ликвидация. Из чернобыльского дневника контрразведчика [Электронный ресурс] / Виртуальный Брест – Брест, 2016. – Режим доступа: http://virtualbrest.by/news43210.php – Дата доступа: 31.10.2016




Возврат к списку