Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
19 лютага 2019 г. на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыўся семінар «Магчымасці выкарыстання рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным абслугоўванні карыстальнікаў публічных бібліятэк». Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і кнігагандлёвая кампанія «Лань-трэйд» (г. Санкт-Пецярбург). У ходзе семінара слухачы пазнаёміліся са складам, перавагамі і асаблівасцямі выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў сусветных вытворцаў, прадстаўленых у віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Змястоўныя прэзентацыі названых рэсурсаў правялі Марына Віктараўна Рудакоўская, заг. аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ і Святлана Генадзьеўна Шнурава, нам. дырэктара па рэалізацыі кнігагандлёвай кампаніі «Лань-трэйд». Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — online-служба, якая забяспечвае аддалены доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў. «Лань» — электронна-бібліятэчная сістэма, якая змяшчае лічбавыя версіі кніг выдавецтва «Лань» і іншых вядучых расійскіх выдавецтваў вучэбнай і навуковай літаратуры па матэматыцы, фізіцы, інжынерна-тэхнічных навуках, хіміі, сельскай і лясной гаспадарцы і інш. Прадстаўлены таксама электронныя версіі перыядычных выданняў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навуках. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці і супрацоўнікі Бібліятэкі.
Кароль Людміла Канстанцінаўна, нам. дырэктара па бібліятэчнай рабоце
Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 28