Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адкрылася кніжная выстава пад назвай “Нарадзіўся я ліцьвінам”, прысвечаная 270-годдзю з дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі Тадэвуша Касцюшкі.
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся ў фальварку Мерачоўшчына каля г. Косава (зараз Івацэвіцкі раён).
На выставе прадстаўлены навуковыя, навукова-папулярныя, энцыклапедычныя, вучэбныя і даведачныя выданні на рускай, беларускай, польскай і англійскай мовах. Тут можна пазнаёміцца з кнігамі, падараванымі бібліятэцы польскімі вучонымі, калегамі, Усепольскім фондам Тадэвуша Касцюшкі і Амбасадай ЗША ў Беларусі.
Асаблівую цікавасць выклікаюць працы вядомых даследчыкаў жыцця і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі: Л. Несцерчука, Я. Юхо і У. Емяльянчыка. Асабліва можна адзначыць твор савецкага пісьменніка Л. Астравера “Тадеуш Костюшко”, які ўпершыню на рускай мове прасочвае жыццё героя ад пачатку і да канца. Кніга выйшла 55 гадоў назад у 1961 годзе ў знакамітай серыі “Жизнь замечательных людей”.
Выстава будзе працаваць на працягу ўсяго лютага.
Падрыхтавала выставу Маргарыта Ківачук, бібліятэкар аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.
Тэлефон для даведак : + 375 (162) 20 90 41.