Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Фестываль беларускай культуры

Фестываль беларускай культуры

Фестываль беларускай культуры

З 13 па 18 лістапада ў Брэсцкім абласным ліцэі імя П. М. Машэрава праходзіў фестываль беларускай культуры «Жывое ў вяках беларускае слова». 


Адбыўся шэраг цікавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы ліцэя: танцавальныя і песенныя конкурсы, дэкламаванне вершаў беларускіх паэтаў, тэатралізаваныя імпрэзы, літаратурна-музычная кампазіцыя «Скарына — сейбіт асветы» і інш.


У рамках гэтага фестывалю адбылася прэзентацыя разгорнутай выставы літаратуры «Янка Купала і Якуб Колас: гонар і сімвал нацыі» (да 135-годдзя з дня нараджэння), якую падрыхтавалі супрацоўнікі агульнай чытальнай залы Бібліятэкі. Галоўны бібліятэкар Ірына Мікалаеўна Марашчук расказала аб жыцці і творчасці беларускіх класікаў, аб навінках і больш значных выданнях вядомых купала- і коласазнаўцаў, аб увасабленні вобразаў беларускіх класікаў у мастацтве, музыцы, скульптуры, літаратуры. Асаблівую цікавасць у прысутных вызвалі прыжыццёвыя выданні Янкі Купалы: «Раскіданае гняздо» (Вільня, 1919), «Адвечная песня» (Пецярбург, 1910); і Якуба Коласа пад псеўданімам Тарас Гушча «У палескай глушы» (Вільня, 1923). Былі прадстаўлены таксама пераклады твораў народных паэтаў на замежныя мовы, электронныя кампакт-дыскі, юбілейныя паштоўкі з маркамі.


Марашчук Ірына Мікалаеўна, гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Крылова Кацярына Паўлаўна, бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Тэлефон для даведак: + 375 162 57 48 74



Возврат к списку