Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
У лютым у аддзеле бягучых перыядычных выданняў увазе чытачоў прапануецца выстава «Афганистан. Уроки необъявленной войны», прысвечаная 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Ваенны канфлікт, які пачаўся ў 1979 годзе, зацягнуўся на доўгія 10 гадоў. Самым страшным наступствам сталі чалавечыя страты, вялікая колькасць параненых і прапаўшых без вестак. Доўгачаканай стала аб’ява аб вывадзе савецкіх войскаў з Афганістана. Аперацыя па вывадзе войскаў завяршылася 15 лютага 1989 года.
На выставе прадстаўлены перыядычныя выданні: «Белорусская военная газета. Во славу Родины», «Правда», «Брестский вестник», «Армия», «Журнал специального назначения», «Советский воин», «Военно-исторический журнал», «Вокруг света», «Милиция Беларуси» і інш. Матэрыялы выданняў інфармуюць чытачоў аб перадгісторыі і прычынах уводу савецкіх войскаў у Афганістан, асаблівасцях правядзення баявых аперацый і наступствах афганскай вайны. Таксама на выставе прадстаўлены артыкулы з успамінамі савецкіх воінаў, іх дзённікавыя запісы, якія адлюстроўваюць аб’ектыўную карціну трагічнай старонкі гісторыі, яе ўрокі для грамадства.
Нагурная Марыя Яўгенаўна, бібліятэкар чытальнай залы
бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39