Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



525-годдзе Франсуа Рабле

525-годдзе Франсуа Рабле

525-годдзе Франсуа Рабле

Пра літаратурныя чытанні, прысвечаныя 525-годдзю Франсуа Рабле.


19 студзеня ў аддзеле літаратуры на замежных мовах прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя 525-годдзю Франсуа Рабле. Дата была выбрана невыпадкова. У 2017 г. Міністэрства культуры Францыі прыняло рашэнне правесці акцыю «Ноч чытання», якая з поспехам прайшла ў суботу 14 студзеня ў тысячах бібліятэк і кнігарань па ўсёй Францыі і сабрала 250 тыс. аматараў кнігі і чытання.


Поспех гэтай акцыі зрабіў яе выдатнай традыцыяй папулярызацыі чытання, а таксама прыцягнення ўвагі людзей да друкаванага слова. У 2019 г. гэта цудоўнае свята чытання прайшло 19 студзеня. Мы вырашылі падтрымаць нашых французскіх калегаў і таксама далучыцца да гэтай выдатнай акцыі — першы наш вечар літаратурных чытанняў прысвяціць аднаму з самых яскравых прадстаўнікоў еўрапейскага гуманізму, пісьменніку-класіку — Франсуа Рабле ў год яго 525-гадовага юбілею.


Аматары добрай французскай літаратуры сабраліся ў аддзеле літаратуры на замежных мовах, дзе за паўтары гадзіны паспелі шмат: паслухаць паведамленне бібліёграфа Тамары Міхальчук пра жыццё і творчасць Франсуа Рабле, паглядзець відэа-прэзентацыю на французскай мове пра пісьменніка і яго бессмяротнае тварэнне — раман «Гарганцюа і Пантагруэль» — і акунуцца ў займальнае, захапляючае, яркае дзейства яго рамана — чытанне ўрыўкаў на французскай і рускай мовах.


У чытаннях прымалі ўдзел настаўнікі і аматары французскай мовы і літаратуры, даўнія сябры бібліятэкі. У завяршэнне вечара Тамара Мікалаеўна правяла агляд кніжнай выставы пра Франсуа Рабле.

                  

Налобіна Таццяна Алегаўна, заг. аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон:+375 162 59 21 74


Возврат к списку