Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адкрылася кніжная выстава пад назвай «„Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…“: 220 гадоў з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча (1798–1855)»
Адам Бярнард Міцкевіч — польскі і беларускі паэт, палітычны публіцыст, дзеяч польскага нацыянальнага руху — лічыцца адным з вялікіх польскіх паэтаў эпохі рамантызму. Ён аказаў значны ўплыў на станаўленне польскай і беларускай літаратуры XIX ст.
Нарадзіўся паэт у вёсцы Завоссе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў Навагрудку.
Адам Міцкевіч пакінуў вялікую і разнастайную літаратурную спадчыну, якая ўключае лірыку, эпічныя паэмы, драмы, публіцыстыку, мноства фрагментаў і няскончаных твораў. Частка гэтай спадчыны прадстаўлена на нашай кніжнай выставе. Тут можна пазнаёміцца з цыклам «Крымскія санеты», паэмамі «Гражына», «Дзяды», «Пан Тадэвуш», якія выдадзены на польскай, беларускай, рускай мовах, і іншымі выданнямі.
Таксама прадстаўлены кнігі, артыкулы з часопісаў і газет, якія прысвечаны жыццю і творчасці паэта. Цікавасць выклікаюць кнігі «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X–XХ ст. (гісторыя, стан, перспектывы)» Л. М. Несцерчука, «Старинные усадьбы Берестейщины» А. Т. Федарука, «Адам Мицкевич: жизнь и творчество в документах, портретах и иллюстрациях», якія знаёмяць нас не толькі з часткай яго біяграфіі, звязанай з Навагрудчынай, Завоссем, але і далейшым лёсам — асабістым, творчым, навуковым, спасылаючыся на творы Адама Міцкевіча, у якіх ён усёй душой звяртаецца да тэмы Радзімы і лёсу народа.
Кніжная выстава «„Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…“: 220 гадоў з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча (1798–1855)» будзе экспанавацца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу снежня.
Маргарыта Ківачук, бібліятэкар І кат. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Тэлефон для даведак: + 375 162 57 48 79