![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
10 кастрычніка ў рамках 12-х Тыдняў нямецкай мовы і культуры ў Брэсце ў актавай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася лекцыя Святланы Шпанагель «Расійскія немцы: мастацкая літаратура, мастацтва, кіно, тэатр». Святлана з’яўляецца даўнім сябрам Бібліятэкі, ужо ў восьмы раз прымала ўдзел у нямецкіх тыднях. Яна з году ў год распавядае берасцейцам пра лёс расійскіх немцаў і іх нашчадкаў. Слухачы даведаліся пра тое, якую трагічную долю мільёнаў рэпрэсіраваных людзей раздзялілі немцы з іншымі народамі, якія насялялі СССР; які неацэнны ўклад унеслі грамадзяне нямецкай нацыянальнасці Расійскай Імперыі, а потым і СССР, ва ўсе галіны навукі і мастацтва; якую значную ролю адыгралі ў гісторыі развіцця краіны, спадчынніцай якой стала цяпер Расія. У гэты раз Святлана Шпанагель спынілася на дзеячах літаратуры, музыкі, тэатра, кіно і жывапісу. Сярод іх: Дзяніс Фанвізін, Вільгельм Кюхельбекер, Аляксандр Герцэн, Уладзімір Даль, Аляксандр Блок, Зінаіда Гіпіус, Марына Цвятаева, Барыс Пільняк, Вадзім Шэфнер, Аляксандр Гейнц, Яўгеній Еўтушэнка, Карл Брулоў, Міхаіл Урубель, дынастыі Пельтцэр, Фрэйндліх, Арнтгольц і інш. Аповед Святланы суправаджаўся маляўнічай прэзентацыяй. Слухачам была прадстаўлена вялікая кніжная выстаўка «Расійскія немцы ў літаратуры і мастацтве», падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела літаратуры на замежных мовах. Прысутныя атрымалі шмат цікавай і новай для іх інфармацыі. Сустрэча адбылася вельмі душэўнай і пазнавальнай.
Таццяна Налобіна, загадчык аддзела літаратуры на замежных мовах
Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага