Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Цётка Першае чытанне для дзетак беларусаў


Цётка Першае чытанне для дзетак беларусаў
Цётка Першае чытанне для дзетак беларусаў : [вершы, апавяданні, казкі, загадкі] / написала Цйотка. - Факсімільнае выд.. - Мінск : Юнацтва, 1992. - 30 с.
Сярод дарэвалюцыйных пісьменнікаў Беларусі адно з пачэсных месц па праву належыць Цётцы (сапраўднае прозвішча Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч і.
Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар. публіцыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік — усё гэта ўвасабляла ў сабе яркая, самабытная асоба Цёткі.

Веды, набытыя ў семінарскім вучылішчы, вопыт вясковай настаўніцы, педагагічны і літаратурны талент, любоў да роднай зямлі дапамаглі ёй стварыць кніжку «Першае чытанне для дзетак беларусаў», якая была надрукавана ў 1906 годзе. У ёй вершы, навелы-замалёўкі, вучэбны матэрыял, а таксама народный казкі, прыказкі, прымаўкі, прыпеўкі, загадкі.

Упершыню свой псеўданім — Цётка — Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч выкарыстала іменна ў гэтай кніжцы.

Цяпер маленькі чытач мае магчымасць атрымаць факсімільнае выданне «Першага чытання для дзетак беларусаў».

Назад в раздел