Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Шніп, В. А. Заўтра была адліга – 3 : дзённікавы раман паэта / Віктар Шніп. – Мінск: Звязда, 2023. – 272с.
ISBN 978-985-575-434-4
"Заўтра была адліга - 3" - працяг дзённікавага рамана, з папярэднімі часткамі якога чытач пазнаёміўся праз кнігі Віктара Шніпа "Пугачоўскі цырульнік"(2013), "Заўтра была адліга"(2015), "Трава бясконцасці"(2018) і "Заўтра была адліга - 2"(2022). Дык пра што ж кніга? Калі коратка - пра штодзённасць, якую ўсе мы пражываем, часта не заўважаючы надзвычай важнага. Аўтар не толькі заўважыў, але і занатаваў яркія моманты з быцця сваіх родных і блізкіх, нечаканыя факты з біяграфій вядомых людзей, мітрэнгі рэдактарскай працы, вандроўкі ў снах і наяве, а таксама вершы, якія нечакана прыдумаліся ў дарозе. І ўсё гэта разам сплялося ў цікавую празаічна-паэтычную гісторыю, чытаючы якую можна і засмяцца, і заплакаць, і задумацца.