Начало активности (дата): 21.04.2023 15:02:24
Количество показов: 278
Гурыновіч, Х. Х. Ісці ўдваіх : лірыка / Фёдар Гурыновіч. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2022. - 298, [1] с.
ISBN 978-985-581-567-0
Любіць прыроду — значыць любіць Радзіму. Гэтыя словы можна ставіць эпіграфам да новай кнігі Фёдара Гурыновіча, у якой побач з кожным вершам даецца аўтарскі пераклад на рускую мову.
«У беларускай паэзіі Фёдар Гурыновіч ні на каго не падобны. Ніхто, акрамя яго, так па-майстэрску і псіхалагічна дакладна не піша пра поўнае драматызму жыццё жывёл. А ў сусветнай паэзіі ў яго ёсць вялікі папярэднік — англійскі паэт Тэд Х’юз».
Так пра творчасць сабрата па пяры напісаў у кнізе «На прасторы слова» вядомы беларускі паэт і літаратурны крытык Юрый Сапажкоў. У гэтым лёгка ўпэўніцца, перагортваючы старонкі новай кнігі.
Назад в раздел