Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

дзеячам культуры і мастацтва


Спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва заснаваны ў 1998 годзе.


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручае 10 спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва.


Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва прысуджаецца штогод за выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога мастацтва, архітэктуры, дызайну, кінавідэамастацтва, літаратуры, журналістыкі, тэлебачання і радыёвяшчання, крытыкі і мастацтвазнаўства, а таксама народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне.


На саісканне спецыяльнай прэміі могуць вылучацца дзеячы культуры, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, сродкаў масавай інфармацыі, аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў, дасягненні якіх за перыяд з 1 кастрычніка года, што папярэднічае году, за які прысуджаецца спецыяльная прэмія, да 1 кастрычніка года, за які прысуджаецца спецыяльная прэмія, адпавядаюць патрабаванням, прад'яўляемым да саіскальнікаў прэміі.


Прэміі прысуджаюцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўручаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважанай iм службовай асобай. Лаўрэату спецыяльнай прэміі ўручаецца Дыплом лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.


Лаўрэаты спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва


2017 год — намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Сяргей Егарэйчанка. Прэмія прысуджана за значны ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і выданне кнігі-альбома «Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Збор зброі і даспехаў».

2016 год – мастак Канстанцін Вашчанка за мастацкае афармленне мнагатомнага факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", якое вызначае высокі прафесіяналізм выканання, дакладная перадача вобраза эпохі Францыска Скарыны і адпаведнасць гістарычнай значнасці першадрукара.

2013  Мікола Мятліцкі за пераклад на беларускую мову кнігі «Пад крыламі Дракона»

2012 – Анатоль Статкевіч–Чабаганаў за серыю кніг «Летапіс беларускай шляхты»

2011 – Барыс Лазука за стварэнне кніг «Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI cтагоддзе» і «Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII—XVIII стагоддзі».


Кнігі ў нашым фондзе:


Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2016 года


Кніжная спадчына Францыска Скарыны = Книжное наследие Франциска Скорины = Book heritage of Francysk Skaryna : [да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [рэдакцыйны савет: А. А. Тозік (старшыня) і інш. ; рэдакцыйная калегія: Р. С. Матульскі (старшыня) і інш. ; аўтары ідэі: Р. С. Матульскі, П. У. Калаур; адказны рэдактар А. А. Суша ; літаратурны пераклад прадмоў Ф. Скарыны на сучасныя беларускую і рускую мовы А. У. Бразгунова ; дызайн К. Г. Вашчанкі]. – Факсімільнае ўзнаўленне. – Мінск, 2013 – .


 








Т. 1: Кніга Быцця = Книга Бытия = The Book of Genesis. – 2013. – 271 с.










 Т. 2 : Кніга Выхад= Книга Исход = The Book of Exodus. – 2014. – 191 с.










 Т. 3 : Кніга Лявіт = Книга Левит = The Book of Leviticus. – 2014. – 151 с.










 Т. 4 : Кніга Лічбы = Книга Числа = The Book of Numbers. – 2014. – 183 с.










 Т. 5 : Кніга Другі Закон = Книга Второзаконие = The Book of Deuteronomy. – 2014. – 167 с.


Выданне ўяўляе сабой першае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Яно заклікана пазнаёміць шырокую грамадскасць з адным з найбольш каштоўных скарбаў айчыннай культуры – выданнямі беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, якія захоўваюцца ў розных краінах свету.

Гэта выданне дазволіла сабраць поўны рэпертуар кніг, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе (1517-1519) і Вільні (1522-1525). Усе кнігі суправаджаюцца каментарыямі навукоўцаў, а таксама ўпершыню здзейсненымі перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы.

Будзе карысным для даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, навучэнцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.


1-Срк


Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года


 Пад крыламі Дракона : сто паэтаў Кітая / [укладанне і пераклад на беларускую мову М. Мятліцкага ; прадмова А. Карлюкевіча]. – Мінск : Звязда, 2012. – 277, [1] с.

Вось ужо на працягу дваццаці чатырох стагоддзяў існуе пісьмовая паэзія Кітая. У розныя эпохі яе тварылі таленавітыя і адукаваныя людзі, пакідаючы для нашчадкаў своеасаблівы мастацкі летапіс жыцця многіх і многіх пакаленняў сваіх суайчыннікаў. У зборніку «Пад крыламі Дракона» прадстаўлены творы ста самых адметных паэтаў кітайскай літаратурнай гісторыі, пачынаючы з далёкай старажытнасці – IV стагоддзя да нашай эры – і заканчваючы творамі паэтаў нядаўна сышоўшага ў гісторыю XX стагоддзя.


1Аб, 1Иц, 1До, 1Чз*



Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года


 

Стецкевич-Чебоганов, А. В. Я — сын Ваш. Стецкевичи, Сацкевичи-Стецкевичи герба  «Костеша» ; Карафа-Корбуты герба «Корчак» / Анатолий Стецкевич-Чебоганов. — Минск : Белорусская Православная Церковь (Белорусский Экзархат Московского Патриархата), 2011. — 590, [1] с. — (Летопись белорусской шляхты).


Выданне серыі «Летапіс беларускай шляхты» прысвечана гісторыі беларускіх родаў ад найстаражытнейшых часоў да нашых дзён. Тут змешчаны апісанне і радаводныя роспісы прамых продкаў і родзічаў аўтара, цікавыя факты і займальныя сюжэты з жыцця беларускай шляхты, копіі гістарычных дакументаў і фотаздымкаў. Першая кніга «Я – сын Ваш: Статкевічы, Сацкевічы-Статкевічы герба «Касцеша», Карафа-Корбуты герба "Корчак" змяшчае апісанне і радаводныя роспісы прамых продкаў і родзічаў аўтара. У наступных выданнях будуць даследаваны роды: Рудзінскія, Тычыны, Татуры, Сыцько, Маствіловічы, Некрашэвічы, Глінскія, Смольскія, Бучынскія, Тарасевічы, Казановічы і інш.

Кніга выдаецца на беларускай і рускай мовах і будзе цікавай не толькі вучоным-гісторыкам, архівістам, але і шырокаму колу чытачоў.


1Чз, 1Бо, 1Кх, 1 Аб, 1Иц*



Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года


 Лазука, Б. А. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI cтагоддзе / Б. А. Лазука. – Мінск : Беларусь, 2010. – 311 с. : іл.


Выданне прысвечана гісторыі сусветнага мастацтва ад эпохі першабытнага ладу па XVI cт. Разглядаюцца помнікі архітэктуры, жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аналізуюцца заканамернасці развіцця стыляў, паказана іх нацыянальная адметнасць. Асобныя раздзелы прысвечаны беларускаму мастацтву.


1Аб, 1Иц,1 Ис, 1До*


 Лазука, Б. А. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII-XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука. – Мінск : Беларусь, 2010. – 254 с. : іл.


Кніга прысвечана гісторыі сусветнага мастацтва XVII- XVIII cтагоддзяў. Разглядаецца развіццё архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва перыядаў барока, ракако і класіцызму. Даецца характарыстыка шэрага буйных мастацкіх школ. Аналізуюцца беларускія пластычныя мастацтвы.


1Аб, 1Иц,1 Ис, 1До*



* Перечень условных обозначений (сиглы хранения)

Сб - Информационно-библиографический отдел (I этаж)
Иц - Информационный сектор по обслуживанию работников государственного аппарата (ул. Коммунистическая, 1 (II этаж)
Чз - Общий читальный зал (II этаж)
Аб - Отдел абонемента и МБА (I этаж)
Бо - Отдел краеведческой литературы и библиографии (III этаж)
Ин - Отдел литературы на иностранных языках (II этаж)
Ис - Отдел литературы по искусству (III этаж)
До - Отдел литературы для детей и юношества (ул. Куйбышева,32)
Кх - Отдел хранения основного фонда (заказ из читальных залов Библиотеки)
От - Сектор технической литературы (II этаж)
Оп - Читальный зал текущих периодических изданий (I этаж)


Зварот да спісу