Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»


Дары

Дары - даніна павагі чытачоў Бібліятэцы, яго місіі і месцы ў грамадстве. 

Дары з'яўляюцца адным  з дадатковых спосабаў папаўнення фондаў Бібліятэкі шляхам бязвыплатнай перадачы крыніц інфармацыі на розных носьбітах  ўстановамі, арганізацыямі, выдавецтвамі, іншымі бібліятэкамі, прыватнымі асобамі і г.д.

Усе падораныя выданні займаюць годнае месца ў фондах чытальных залаў, хатняга абанемента, аддзела захоўвання асноўнага і абменна-рэзервовага фондаў Бібліятэкі і даступныя любому яе карыстальніку. На кожным падораным выданні cтавіцца штамп з указаннем прозвішча і імя дарыльшчыка.

Інфармацыя аб дарунках, якія паступілі, адлюстроўваецца ў картачным і  электронным каталогу (ЭК) Бібліятэкі .

Лепшыя, найбольш каштоўныя выданні, а таксама кнігі з аўтографамі  выкарыстоўваюцца ў выставачнай працы.

Бібліятэка з удзячнасцю прымае  дары ад сваіх чытачоў - знатакоў і аматараў кнігі.