Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аддзел рэдкай кнігі

Аддзел рэдкай кнігі

Аддзел рэдкай кнігі — месца збору,  уліку і захавання ў фондзе Бібліятэкі рэдкіх кніг, часопісаў і іншых матэрыялаў. Мэтамі дзейнасці аддзела з’яўляюцца: задавальненне запытаў карыстальнікаў па накірунках работы аддзела, даследаванне кніг і кніжных калекцый з мэтай ўвядзення іх у культурны, навуковы і асветніцкі абарот.


Агульны аб’ём фонду аддзела складае звыш 3 205 экз. дакументаў. Фонд утварае спецыялізаваны комплекс, які складаецца з асноўнага і падсобнага (навукова-дапаможнага) фондаў. Асноўны фонд змяшчае друкаваныя кнігі і брашуры, перыядычныя выданні, улёткі, факсімільныя і рэпрынтныя выданні. Храналагічны ахоп — з ХVІ ст. па сяр. ХХ ст. Навукова-дапаможны фонд уключае літаратуру па кнігазнаўстве і гісторыі кніжнай справы, гісторыі кнігі.


Спецыялізацыя асноўнага фонду па тэмах — універсальная. Па моўнай характарыстыцы: на беларускай, рускай і еўрапейскіх мовах. 10% — на замежных мовах (польскай, украінскай, французскай, нямецкай, лацінскай, ангельскай і інш.), 90% — на рускай мове. Нязначная частка кніг — на беларускай мове.


У фондзе аддзела прадстаўлены: рукапісныя дакументы ХVІІ–ХІХ стст. Вольнаўскага і Быценскага манастыроў, фрагмент «Брэсцкай Бібліі» 1563 г., аўтэнтычныя асобнікі кніг ХVІІ стагоддзя, надрукаваных у славутых выдавецтвах — Плантэна ў Антверпене і Эльзевіраў у Амстэрдаме, калекцыя кніг з пячаткамі і штампамі бібліятэк і ўстаноў г. Брэста 1921–1939 гг., першыя прыжыццёвыя выданні класікаў беларускай літаратуры, кнігі выдавецтваў Марціна Кухты, Барыса Клецкіна, Вацлава Ластоўскага, Антона Грыневіча і інш., калекцыя факсімільных і рэпрынтных выданняў Тураўскага, Полацкага і Слуцкага Евангелляў, Біблій Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага і інш.


Даведачны фонд прадстаўлены наступнымі выданнямі:

· Яўрэйская энцыклапедыя, выдадзеная ў Санкт-Пецярбургу ў 1906–1913 гг. Таварыствам для навуковых яўрэйскіх выданняў» і «Выдавецтвам Бракгаўз – Ефрон»;

· Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона — універсальная энцыклапедыя на рускай мове, выпушчаная акцыянерным выдавецкім таварыствам Ф. А. Бракгаўз – І. А. Ефрон (Пецярбург; 1890–1907 гг.);

· Малы энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона (другое выданне ў 4 тамах; 1907–1909 гг.),

· Тлумачальны слоўнік жывой вялікарускай мовы Уладзіміра Даля (разрозненыя тамы; 1909 г., 1914 г.);

· Тлумачальны слоўнік рускай мовы пад рэдакцыяй Д. М. Ушакова (у 4-х тамах; 1935–1940 гг.);

· Першае выданне Вялікай савецкай энцыклапедыі (1926–1947 гг.);

·Тэхнічная энцыклапедыя — энцыклапедычнае выданне, выдадзенае ў 1927–1934 гг. выдавецтвам «Акцыянернае Грамадства „Савецкая энцыклапедыя “»;

· Разрозненыя тамы медыцынскай, сельскагаспадарчай, літаратурнай і інш. энцыклапедый;

· Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі.


Парадак выдачы дакументаў.

Асноўным прынцыпам выкарыстання фонду аддзела з’яўляецца прыярытэт захаванасці над даступнасцю. Кнігі выдаюцца непасрэдна для працы ў памяшканні аддзела.

Кнігі з асноўнага фонду, якія надрукаваны пасля 1830 г., даступны чытачам без абмежавання за выключэннем кніг, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане.

Кнігі, надрукаваныя да 1830 г., выдаюцца толькі пры наяўнасці хадайніцтва ад арганізацыі.


Заг. аддзела: Пінкевіч Алена Аляксееўна.

Рэжым работы: 10:00–19:00.  

Выхадной дзень: пятніца.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.

Тэл .: +375 162 57 48 30.

e-mail: brestbiblioteka@gmail.com














Зварот да спісу