Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Супрацоўнікі аддзела ажыццяўляюць тэхнічную, бібліяграфічную і сэнсавую апрацоўку дакументнага патоку Бібліятэкі.
Галоўная задача аддзела — якаснае прадастаўленне інфармацыі аб фондах у электронным і картачных каталогах.
З 1996 года бібліяграфічная апрацоўка літаратуры ажыццяўляецца ў электронным рэжыме.
Аддзел апрацоўкі літаратуры арганізоўвае, рэдагуе і вядзе базы:
- Электронная база даных «Кнігі абласной бібліятэкі»;
- Аўтарэфераты;
- Электронныя дакументы.
На 01.01.2021 г. базы налічваюць 399 922 запісы.
Штогод электронны каталог папаўняецца ў сярэднім на 32 000 запісаў. Для паляпшэння пошуку неабходных выданняў у электронным каталозе, пры сэнсавай апрацоўцы дадаткова выкарыстоўваецца інфармацыйна-пошукавая мова «каардынатнае індэксаванне сродкамі дэскрыптарнага ІПМ (ключавыя словы)».
Аддзел апрацоўкі літаратуры ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва функцыянаваннем сістэмы каталогаў і кантроль за рэкласіфікацыяй каталогаў па новых выпусках табліц ББК. Арганізуе і сістэматычна ўдасканальвае сумесна з Аддзелам арганізацыі каталогаў сістэму традыцыйных і электронных каталогаў, адпаведна задачам Бібліятэкі і патрабаванням часу. Аказвае метадычную дапамогу па пытаннях апрацоўкі дакументаў структурным падраздзяленням Бібліятэкі і бібліятэкам вобласці.
Аддзел выконвае платныя паслугі па індэксаванні дакументаў для выдавецкіх арганізацый і навуковых работнікаў.
Заг. аддзела: Беразюк Ала Мікалаеўна
Рэжым работы: 8:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тэл .: +375(162) 52 72 81