Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Зорка па імені Люся»: да 90-годдзя з дня нараджэння Людмілы Гурчанкі

«Зорка па імені Люся»: да 90-годдзя з дня нараджэння Людмілы Гурчанкі

«Зорка па імені Люся»: да 90-годдзя з дня нараджэння Людмілы Гурчанкі

Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе выставу з фонду сектара літаратуры па мастацтве «Зорка па імені Люся», прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння Людмілы Гурчанкі (12 лістапада 1935 – 30 сакавіка 2011).


Людміла Гурчанка — вядомая савецкая і расійская актрыса, спявачка. Дэбютавала ў кіно ў 21 год: выканала ролю Люсі ў фільме «Дарога праўды». Пасля гэтага выйшаў легендарны фільм «Карнавальная ноч», які прынёс Людміле Гурчанка ўсесаюзную славу, а яна ж была толькі студэнткай трэцяга курса. Адной з самых яркіх актрыс XX стагоддзя Людміла Гурчанка стала ўжо ў 1950-х. Фільмы з удзелам Гурчанкі — а іх было каля 90 — любімыя мільёнамі і трывала ўвайшлі ў спісы савецкай класікі («Саламяны капялюшык», «Вакзал для дваіх», «Карнавальная ноч», «Любімая жанчына механіка Гаўрылава», «Каханне і галубы»). У ліку ўзнагарод Гурчанкі — ордэн «За заслугі перад Айчынай», дзясяткі прэмій і тытулаў. Людміла Маркаўна была іконай стылю як на экране, так і ў жыцці. У творчую біяграфію Гурчанкі ўвайшлі 17 музычных альбомаў, яна выпусціла тры аўтабіяграфічныя кнігі («Мое взрослое детство», 1982; «Аплодисменты», 1987; «Люся, стоп!», 2003) і нястомна выступала ў дуэтах з рознымі выканаўцамі. З лістапада 2015 года працуе музей-майстэрня Людмілы Гурчанкі ў Маскве, аснову якога склала кватэра артысткі.


У кніжных і перыядычных выданнях экспазіцыі (каля 50 дакументаў) прадстаўлены цікавыя факты з біяграфіі Людмілы Гурчанкі, успаміны сяброў, усе тры аўтабіяграфічныя кнігі, кружэлкі з запісамі песень у выкананні артысткі. Выстава адрасавана прыхільнікам таленту Людмілы Гурчанкі і адкрыта для прагляду з 6 лістапада 2025 г.


Сектар літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу