Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Часопісу «Вакол свету» — 165 гадоў!

Часопісу «Вакол свету» — 165 гадоў!

Часопісу «Вакол свету» — 165 гадоў!

Паважаныя чытачы, з 10 студзеня па 9 лютага 2026 г. у аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава «Вялікае падарожжа» з цыкла «Юбілейныя гісторыі», прымеркаваная да 165-годдзя выхаду часопіса «Вакол свету».


«Вакол свету» — найстарэйшы расійскі навукова-папулярны і краіназнаўчы часопіс, першы нумар якога выйшаў у 1861 годзе. Заснавальнікам выдання стаў Маўрыкій Осіпавіч Вольф — выдавец і кнігагандляр. Пераследуючы камерцыйныя мэты, ён меў намер стварыць часопіс, арыентаваны на самую шырокую аўдыторыю, але пры гэтым не закранаў палітычных пытанняў расійскага жыцця. Першымі рэдактарамі выдання сталі Павел Мацвеевіч Альхін — перакладчык, стэнограф, аўтар мноства артыкулаў і кніг, і Аляксей Ягоравіч Разін — журналіст, папулярызатар навуковых ведаў, аўтар кніг для дзяцей. Намеры заснавальніка і рэдактараў удала ўвасобіліся ў жыццё. «Вакол свету» заўсёды пісаў пра цуды, пра ўсё самае цікавае, нечаканае, загадкавае. Вокладка выдання за 165 гадоў мянялася неаднаразова, але «Вакол свету» заўсёды заставаўся сабой — першым нацыянальным пазнавальным часопісам. З 1918 па 1927 і з 1941 па 1945 гады часопіс не выдаваўся.


На выставе прадстаўлены як асобныя юбілейныя выданні, так і самыя цікавыя выпускі за розныя гады. Кожны нумар часопіса — гэта ўзор майстэрства рэдактараў і журналістаў. Дванаццаты нумар часопіса за 1996 год дае ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з некаторымі публікацыямі і ілюстрацыямі 1861–1965 гг. — перыяду, калі часопіс не паступаў у фонды Брэсцкай абласной бібліятэкі.


Пазнаёміўшыся з экспазіцыяй, вы пераканаецеся, што часопіс «Вакол свету» — гэта ваш часопіс! Запрашаем наведаць нашу экспазіцыю.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу