Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Жизнь замечательных людей: книги на все времена»: выстава ў аддзеле абанемента

«Жизнь замечательных людей: книги на все времена»: выстава ў аддзеле абанемента

«Жизнь замечательных людей: книги на все времена»: выстава ў аддзеле абанемента

Паважаныя чытачы, вашай увазе з 18 чэрвеня 2023 г. у аддзеле абанемента будзе прадстаўлена выстава «ЖЗЛ: книги на все времена».

 

«Жизнь замечательных людей» — гэта серыя мастацка-біяграфічных кніг, якая знаёміць з выдатнымі дзеячамі мінулых часоў. Жанравы фармат серыі — папулярны біяграфічны нарыс, акцэнтаваны на вялікіх дзеяннях чалавека, які пакінуў свой след у гісторыі сусветнай цывілізацыі.

 

Серыя выпускалася яшчэ ў 1890–1924 гадах выдавецтвам Ф. Ф. Паўлянкова: за гэты перыяд выдадзена 750 кніг і брашур. З 1933 г. Максім Горкі аднавіў выхад серыі «ЖЗЛ» ў «Часопісна-газетным аб'яднанні».

 

Кніг, звязаных з Беларуссю, за час існавання серыі выйшла толькі адна: гэта выданне Алега Лойкі «Янка Купала» (Масква, 1982). У ёй прадстаўлены таксама дакументальныя і архіўныя матэрыялы, успаміны сучаснікаў. Аўтар паказаў неаддзельнасць лёсу вялікага паэта ад лёсу Беларусі першай паловы ХХ стагоддзя.

 

У 1989 г. стала выдавацца «Жизнь замечательных людей. Малая серия: Серия биографий».

 

Да 2010 г. агульная колькасць выпускаў серыі «ЖЗЛ» перавысіла паўтары тысячы, а сумарны тыраж — больш за сто мільёнаў асобнікаў.

 

Запрашаем азнаёміцца з выставай у аддзеле абанемента!

 

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу