Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Жаночае аблічча Беларусі»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

«Жаночае аблічча Беларусі»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

«Жаночае аблічча Беларусі»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

З 6 па 27 сакавіка 2025 г. у аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстава «Жаночае аблічча Беларусі», прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня.


8 Сакавіка — адно з нашых любімых святаў. Яно дорыць душэўную цеплыню, усяляе радасць, натхняе на новыя здзяйсненні. А яшчэ яно нагадвае аб тым, наколькі важную ролю адыгрываюць жанчыны ў сучасным свеце. Усе лепшыя чалавечыя якасці ўласцівыя нашым беларускім жанчынам: дабрыня да блізкіх, любоў да сям'і, мэтанакіраванасць і добрасумленнасць у справах, стараннасць і прафесіяналізм у працы, аптымізм і ўменне радавацца жыццю. Ад іх ініцыятыўнасці, энергічнасці, настойлівасці і працавітасці шмат у чым залежыць будучыня Беларусі і яе імідж на міжнароднай арэне.


На экспазіцыі прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў, прысвечаныя гісторыі свята, жанчынам-легендам Беларусі, сучасным прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва, якія шмат зрабілі для дабрабыту дзяржавы.


Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Алеся», «Секретарское дело», «Союзное государство», «Государственный контроль», «Роднае слова», «Планета», «Беларусь», «Здоровый образ жизни», «Кудесница», «Родина».


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу