Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
11 красавіка 2019 г. супрацоўнікі сектара тэхнічнай літаратуры правялі мерапрыемства, прысвечанае Дню здароўя, для вучняў СШ № 8 і навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага гандлёвага каледжа з запрашэннем работнікаў сацыялагічнай і псіхалагічнай службаў ДУ «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы «Молодёжь выбирает здоровье», што экспануецца ў сектары з 8 па 17 красавіка. На выставе прадстаўлена больш за 100 экз. дакументаў: кнігі, часопісы, брашуры, буклеты, СД і інш.
У першым раздзеле «Из виртуальности — в реальность» экспануюцца матэрыялы, прысвечаныя з’яўленню ў сучасным свеце новых шкодных звычак і залежнасці. Асаблівую ўвагу прыцягваюць такія выданні як: «Новая психология для поколения NEXT» С. Рахманінай, «Интернет-психология» А. Баранава і «Цифровая диета» Д. Сіберга.
Раздзел «Современные рецепты здоровья» з розных пунктаў гледжання разглядае рух і здароўе. Найбольшую цікавасць выклікаюць наступныя кнігі: «Не сдохни! Еда в борьбе за жизнь» М. Грэгера, «Здоровое питание в вопросах и ответах» П. Барнс-Зварні, «Вставайте с дивана. Рецепты здоровой жизни» Э. Каррэна, «Стройное и здоровое тело за 30 дней» Д. Майклза.
Шыбун Марыя Аляксандраўна,
бібліятэкар сектара тэхнічнай літаратуры
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 76