Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»

Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»

Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума  «Інтэлектуальная размінка»

Уменне працаваць з перыядычнымі выданнямі неабходна для пашырэння агульнага і прафесійнага кругагляду. Студэнцкія працы, пры падрыхтоўцы якіх былі выкарыстаныя часопісныя і газетныя публікацыі, як правіла, маюць большую каштоўнасць.


Навучыцца прынцыпам пошуку інфармацыі ў перыядычных выданнях можна на занятках пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка», які праходзіць у аддзеле перыядычных выданняў.

Супрацоўнікамі аддзела распрацаваны заняткі па гісторыі, геаграфіі, мовазнаўстве і літаратуразнаўстве.


Навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага каледжа транспарту і сэрвісу, выбраўшы для заняткаў тэму гісторыя, шукалі ў часопісах адказы на пытанні «што такое «лэнд–ліз»?», «калі быў заснаваны ордэн Перамогі і каго ім узнагароджвалі?»і т. д. у артыкулах навукова-папулярных часопісаў «Родина», «Дилетант», «Планета», «Знание —сила» і інш.


Заняткі накіраваны на фарміраванне інфармацыйнай культуры, гатоўнасці да самаадукацыі, развіцця, удасканалення, а таксама стымулююць пазнавальную самастойнасць.


Запісацца на заняткі можна па тэлефоне +375 162 57 48 39.



Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу