Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»

Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»

Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»

1 лістапада 2023 г. у аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшлі заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка». На гэты раз студэнты 4 курса аддзялення «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)» філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна гаварылі пра мовазнаўства.

 

Студэнтам былі прапанаваны пытанні па гісторыі рускай мовы, паходжанні розных слоў і выразаў. У часопісных публікацыях хлопцы шукалі адказы на такія пытанні, як: калі ў грамадзянскім алфавіце стала зацвярджацца літара «Э» і якая літара алфавіту, на думку Л. Успенскага, самая дарагая і чаму? Якія словы называюць «універбантамі» і што азначае слова «фабінг»? Калі ў рускі моўны ўжытак увайшло зварот на «Вы»?

 

Студэнты тлумачылі паходжанне слоў «плацкартны вагон» і «купэ», «лекар» і «доктар», распавядалі пра паходжанне такіх выразаў, як: «дайсці да ручкі», «даць стракача», «пераможцаў не судзяць» і інш.

 

Запрашаем усіх жадаючых на заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка». Тэмы заняткаў: гісторыя, геаграфія, літаратуразнаўства, мовазнаўства. Запісацца можна па тэлефоне аддзела перыядычных выданняў.

 

Аддзел перыядычных выданняў

+ 375 162 57 48 39



Зварот да спісу