![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
21 чэрвеня 2022 г. Віктару Цою споўнілася б 60 гадоў. На працягу трох тыдняў у аддзеле літаратуры па мастацтве будзе працаваць выстава «Звезда по имени Цой», прымеркаваная да гэтай даты. Экспазіцыя прысвечана феномену Цоя ў рок-музыцы. Змяняюцца эпохі, але Віктар Цой застаецца актуальным героем не толькі для тых, хто ў 1980-я хадзіў на яго канцэрты, але і для сучаснага пакалення. Ён быў таленавітым паэтам, музыкантам, мастаком і акцёрам — не дзіўна, што па матывах яго творчасці да гэтага часу здымаюць фільмы, ставяць спектаклі і пішуць кнігі. Зацікаўленага чытача чакаюць кніжныя, перыядычныя і аўдыёвізуальныя выданні з фонду аддзела.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78