Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Золотая полка-2023: выбор читателей»

Выстава «Золотая полка-2023: выбор читателей»

Выстава «Золотая полка-2023: выбор читателей»

З 22 студзеня 2024 года ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Золотая полка-2023: выбор читателей».

Кожны месяц супрацоўнікі аддзела абанемента аналізуюць чытацкі попыт, кнігу заказаў, книгавыдачу. Самыя папулярныя кнігі месяца трапляюць у чытацкі рэйтынг і размяшчаюцца на сайце і на дошцы аб'яваў. Часцей за ўсё спіс напаўняюць мастацкія і навукова-папулярныя кнігі.

У ТОП-5 не раз траплялі творы беларускіх аўтараў: «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна, «Пярсцёнак апошняга імператара» Людмілы Рублеўскай; у тым ліку і пісьменнікаў Брэстчыны: «Кветкі правінцыі», «Без анёлаў» Георгія Марчука, «Закон захавання кахання» Зінаіды Дудзюк, «Валошкі на мяжы» Уладзіміра Гніламёдава.

Сямейныя сагі занялі трывалае месца ў спісе чытацкіх запытаў. Раман-хроніка «Вясна ў Карфагене» Вацлава Міхальскага апісвае жыццё дзяцей адмірала Мерзлоўскага. Чытачы любяць раманы брытанскай пісьменніцы Розамунды Пілчэр за атмасферу. Кніга «Забыццё пахне карыцай» Крысцін Хармель апавядае пра сямейныя каштоўнасці, абставіны жыцця, пра веру ў каханне і нечаканы цуд, а выпечка прама пахне з кніжных старонак.

Пісьменніца Аньес Мартэн-Люган незвычайна тонка і з гумарам аналізуе механізмы чалавечай душы. Многія кнігі аўтара трапілі ў ТОП-5 самых чытаных кніг.

Папулярнасцю ў чытачоў карыстаецца літаратура па псіхалогіі і самаразвіцця: напрыклад, кнігі «Думай і багацей» Напалеона Хіла, «Выбар» і «Дар» Эдыт Евы Эгер дапамагаюць здабыць сябе. Сусветны бэстсэлер «У пошуках патоку: псіхалогія уключанасці ў штодзённасць» Міхая Чіксэнтміхайі падкажа, як стаць гаспадаром свайго лёсу. Дзякуючы кнізе «Магічная ўборка. Японскае мастацтва навядзення парадку дома і ў жыцці» Мары Кондо многія чытачы перагледзелі сваё стаўленне да рэчай.

Паважаныя чытачы, запрашаем азнаёміцца з кнігамі, якія трапілі ў рэйтынг самых папулярных у 2023 годзе. Заўсёды рады бачыць!

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу