![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 5 чэрвеня 2024 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Юдель Пэн и витебская художественная школа», прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння першага віцебскага жывапісца-прафесіянала. Ю. Пэн заснавальнік першай на тэрыторыі Беларусі агульнадаступнай мастацкай школы, у якой пачыналі многія мастакі, самы вядомы — Марк Шагал. Школа Пэна дала штуршок развіццю мастацкага жыцця не толькі Віцебска, але і ўсёй тагачаснай Беларусі. У 1907, 1908, 1914 гады былі арганізаваны выставы мастака і яго вучняў. Мастацкую спадчыну Пэна складаюць больш за 800 карцін, эскізаў, малюнкаў. Цэнтральнае месца ў спадчыне мастака займае партрэтны жывапіс. Майстар часта пісаў партрэты сваіх вучняў. Самы вядомы — партрэт Марка Шагала (каля 1915).
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю жывапісца. Альбом «Ю. М. Пэн» (Мінск, 2006) уключае невялікую частку твораў жывапісца, якія знаходзяцца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Каталог складзены ў храналагічнай паслядоўнасці. Альбома «Ю. М. Пэн» (Мінск, 2016) уключае ўсе творы Ю. М. Пэна, якія знаходзяцца на захоўванні ў Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь. Альбом «Ю. М. Пэн» (Мінск, 2023) на рускай, беларускай і англійскай мовах. У яго ўключаны жывапісныя і графічныя творы Ю. М. Пэна і біяграфія педагога і жывапісца
Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца чэрвеня.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78