Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Выбіраем будучыню. Дзённік перадвыбарнай кампаніі-2025»

Выстава «Выбіраем будучыню. Дзённік перадвыбарнай кампаніі-2025»

Выстава «Выбіраем будучыню. Дзённік перадвыбарнай кампаніі-2025»

З 30 снежня 2024 г. па 30 студзеня 2025 г. у аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстава «Выбіраем будучыню. Дзённік перадвыбарнай кампаніі–2025». Экспазіцыя прадстаўляе матэрыялы па электаральнай кампаніі, пытаннях выбарчага працэсу, ролі першай асобы ў дзяржаве, выкананні грамадзянскага абавязку выбаршчыкаў. Да выбараў выстава будзе аператыўна знаёміць і з новымі публікацыямі аб перадвыбарнай кампаніі.


Рэспубліка Беларусь — незалежная, суверэнная і міралюбівая дзяржава, якая ў сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.


Прэзідэнцкія выбары — знакавая з’ява ў развіцці любой краіны, выпрабаванне на трываласць палітычнай сістэмы. Менавіта выбары Прэзідэнта вызначаць будучыню Беларусі на найбліжэйшыя гады. Галасаванне на выбарах — рэальная магчымасць праявіць грамадзянскую пазіцыю і прама паўплываць на лёс краіны.


23 кастрычніка 2024 г. на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў вызначана дата выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — 26 студзеня 2025 года. У адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь ЦВК зацвердзіў Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


6 снежня завяршыўся збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Згодна з выбарчым заканадаўствам, кожнаму прэтэндэнту на вышэйшую пасаду ў краіне неабходна было сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў Прэзідэнты дзейнага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку, старшыню Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, старшыню ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, індывідуальнага прадпрымальніка Ганну Канапацкую і першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкава. Працэдура ўручэння пасведчанняў прайшла ў ЦВК 23 снежня. Далей настане этап перадвыбарнай агітацыі: ён працягнецца з 1 па 25 студзеня 2025 года. Датэрміновае галасаванне на выбарах пачнецца 21 студзеня 2025 года.


Выстава падрыхтавана на аснове публікацый з часопісаў «Беларуская думка», «Веснік адукацыі», «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні», «Архівы і справаводства», а таксама газет «7 дзён», «СБ. Беларусь сегодня», «Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка» і інш.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу