Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Война и мир Василия Верещагина»

Выстава «Война и мир Василия Верещагина»

Выстава «Война и мир Василия Верещагина»

З 25 кастрычніка 2022 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Война и мир Василия Верещагина», прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага жывапісца і літаратара, аднаго з найбольш вядомых мастакоў-баталістаў.

Яго карціны дэманстравалі гледачам не трыумф перамог, а выварат бітваў — з загінуўшымі, параненымі, змучанымі салдатамі. Мастак стварыў вялікія серыі палотнаў — Туркменскую (1868–1873), Балканскую (1877–1879), Палесцінскую (1887–1904), Індыйскую і Гімалайскую (1870–1880-е), «1812 год» (1887–1904). Васілій Васільевіч быў не проста таленавітым мастаком, але і актыўным грамадскім дзеячам. Ён шмат падарожнічаў, жыў у розных краінах, Ладзіў выставы, праводзіў даследаванні, вывучаў гісторыю і напісаў дванаццаць кніг. Доблесны мастак-воін трагічна загінуў падчас руска-японскай вайны. У 1904 г. ён падарваўся на міне падчас аднаго з рэйдаў.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, энцыклапедыі, мастацкія альбомы, перыядычныя выданні, камплекты паштовак, асобныя рэпрадукцыі. Цікавасць уяўляе альбом Я. Брука «Василий Верещагин» (Масква, 2004), які падрыхтаваны да юбілейнай выставы мастака. У выданне ўваходзяць артыкулы, напісаныя вядучымі расійскімі і замежнымі мастацтвазнаўцамі, дзе разглядаюцца розныя аспекты творчасці мастака. Альбом Я. У. Завадскай (Масква, 1986) прысвечаны жыццю і творчасці В. Верашчагіна. Аўтар распавядае пра вытокі творчасці мастака і школу майстэрства. Кніга «Василий Васильевич Верещагин» (Масква, 2010) з серыі «Великие художники» — гэта багата ілюстраваная манаграфія аб жыцці і творчасці Верашчагіна. У альбоме больш за 50 ілюстрацый, біяграфія мастака і гісторыі стварэння карцін.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца лістапада.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу

Похожие материалы