![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі з лютага 2023 г. экспануецца «Владельческие книжные знаки в документах отдела редкой книги Брестской областной библиотеки».
На выставе прадстаўлены рэдкія кнігі аддзела з правененцыямі другой паловы XVIII ст. – першай паловы XX ст. Гэты перыяд адзін з самых насычаных палітычнымі падзеямі ў гісторыі Беларусі. Краіна ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, была падзелена на дзве часткі ў выніку Рыжскай мірнай дамовы 1921 г., перажыла Другую сусветную вайну. І кожны з гэтых перыядаў знайшоў адлюстраванне ў кнігах у выглядзе ўладальніцкіх кніжных знакаў, дзякуючы якім можна даведацца, якія ўстановы і арганізацыі існавалі ў краіне падчас бытавання экзэмпляра, хто жыў у гэты час, на якой мове размаўлялі.
Самая старая кніга з правененцыяй, прадстаўленая на выставе — гэта 4-й том гербоўніка XVIII ст. «Карона Польская» Каспера Нясецкага. На верхнім форзацы і тытульным лісце кнігі маюцца запісы на польскай мове, зробленыя ад рукі чорнымі чарніламі, у якіх згадваецца імя Анэлы Радзівіл. Хто гэта жанчына, дзе яна жыла, якая яе гісторыя і гісторыя іншых уладальнікаў кніг з фонду аддзела, вы даведаецеся, наведаўшы музейна-бібліятэчны занятак «Гісторыя краіны ў правененцыях».
На працягу года ў аддзеле рэдкай кнігі будуць праводзіцца музейна-бібліятэчныя заняткі (запіс абавязковы: +375 162 57 48 30). Запрашаем студэнтаў ВНУ, навучэнцаў каледжаў, ліцэяў і старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, а таксама ўсіх жадаючых.
Аддзел рэдкай кнігі
+375 162 57 48 30