Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў «Роднае слова»

Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў «Роднае слова»

Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў «Роднае слова»

З 5 студзеня па 1 лютага 2023 года ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстаўка перыёдыкі «Мовы рысы непаўторныя: часопісу “Роднае слова” — 35 год» з цыкла “Юбілейная гісторыя”.


«Роднае слова» — навукова-метадычны ілюстраваны часопіс Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ён заснаваны ў 1987 г. як штомесячнае навукова-метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Часопіс пачаў выходзіць са студзеня 1988 года пад назвай «Беларуская мова і літаратура ў школе».


У 1992 годзе выданне было перарэгістравана пад новай назвай — «Роднае слова».


Часопіс асвятляе пытанні літаратурнай, моўнай і культуралагічнай адукацыі ў агульнаадукацыйнай школе і ВНУ. У ім публікуюцца матэрыялы па гісторыі нацыянальнай культуры, сучасным літаратурным працэсе, моўных праблемах, міжмоўных адносінах, самабытнасці беларускай мовы.

На старонках выдання адлюстраваны шляхі развіцця нацыянальнай школы, педагагічнае майстэрства, дасягненні філалагічнай навукі, а беларуская мова разглядаецца ў кантэксце еўрапейскіх моў, перш за ўсё славянскіх. У выданні публікуюцца матэрыялы, прымеркаваныя да юбілейных дат вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.


На выставе прадстаўлены юбілейныя нумары, а таксама артыкулы па гісторыі выдання часопіса.     

                       

 

Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу