Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

З 5 чэрвеня па 4 ліпеня ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Дайце нам нашу мясцінку пад небам»: да 130-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага з цыкла «Штрыхі да творчага партрэта».

Сярод людзей, якія складаюць гонар беларускай нацыі, ганаровае месца належыць М. Гарэцкаму — таленавітаму пісьменніку з сусветным імём, класіку беларускай літаратуры першай паловы XX ст., вучонаму, літаратуразнаўцу, лексікографу, фалькларысту, перакладчыку, публіцысту і педагогу, грамадскаму дзеячу... Ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры, у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа.

Дэбют пісьменніка М. Гарэцкага адбыўся публікацыяй апавядання «Лазня» ў 1913 г. ў газеце «Наша Ніва», у якой у той час публікаваліся многія беларускія пісьменнікі і паэты. У 1920 г. М. Гарэцкі напісаў і выдаў першую «Гісторыю беларускай літаратуры». Яго аўтарству належаць такія выданні, як «Хрэстаматыя беларускай літаратуры. XI стагоддзе — 1905 г.», «Руска-беларускі слоўнік», «Беларуска-расійскі слоўнічак», «Практычны маскоўска-беларускі слоўнік».

Свае творы Максім Гарэцкі падпісваў псеўданімамі: Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсьціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус, Кузьма Батура і Лявон Задума.

На выставе прадстаўлены артыкулы з перыядычных выданняў, прысвечаныя юбілейнай даце пісьменніка. У публікацыях разгледжана творчая індывідуальнасць пісьменніка, абазначана філасофская канцэпцыя яго творчасці, адзначаны ўклад пісьменніка ў развіццё беларускай навукі і культуры.

Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў і газет: «Маладосць», «Роднае слова», «Полымя», «Беларуская мова і літаратура», «Народная асвета»; «СБ. Беларусь сегодня» і «Літаратура і мастацтва».

Публікацыі з перыядычных выданняў 2023 года даступны тут:

1. Іофе, Э. Р. Яго называлі ўнікальным беларускім пісьменнікам : да 130-годдзя Максіма Гарэцкага / Эмануіл Іофе // Полымя. - 2023. — № 2. — С. 96–100.

2. Овсепьян И. Бремя первых / Ирина Овсепьян // СБ. Беларусь сегодня. — 2023. — 18 февраля (№ 33). — С. 12–13.

3. Ярмоленка, А. У. Максім Гарэцкі — пісьменнік, падзвіжнік, гуманіст / Алена Ярмоленка // Роднае слова. — 2023. — № 2. — С. 17–20.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу