Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве

Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве

Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве

«Паганіні: жыццё і творчасць»


З 24 кастрычніка 2022 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дэманструецца выстаўка «Паганіні: жыццё і творчасць», прымеркаваная да 240-годдзя з дня нараджэння Нікало Паганіні. Італьянскі вялікі кампазітар — анёл музыкі і скрыпач д’ябла — Н. Паганіні займаў зусім выключнае месца ў шэрагу выбітных музыкаў XIX стагоддзя.

Усё жыццё вялікага артыста было ахутана таямніцамі і недамоўкамі, якія суправаджалі яго паўсюль. Асоба Н. Паганіні заўсёды прыкоўвала ўвагу публікі. Незвычайная тэхніка, бездакорная чысціня, з якой ён выконваў найскладаныя музычныя творы, узнеслі Паганіні на самую вяршыню славы. Вялікі кампазітар пакінуў пасля сябе 24 капрысы, 6 канцэртаў для скрыпкі, вялікую колькасць варыяцый, санат і іншых твораў для скрыпкі і гітары. Яго шэдэўры «Ваенная саната», «Канцэрт для скрыпкі № 2»  сталі сапраўднай кульмінацыяй яго творчага шляху.

Кнігі, прадстаўленыя ў экспазіцыі: «Паганини» (Масква, 2008) М. Цібальдзі-К’еза, «Никколо Паганини. Жизнь и творчество» (Масква, 1987), «Каприччи Н. Паганини» (Масква, 1962) І. Ямпольскага і іншыя, пазнаёмяць чытача з біяграфіяй музыканта, творчасцю вялікага скрыпача, раскажуць пра значэнне яго мастацтва ў гісторыі музычнай культуры, жыццёвых перыпетыях і любоўных прыгодах геніяльнага маэстра.

Прапануем наведаць нашу выставу, якая будзе адчынена для прагляду да 14 лістапада.

Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 78 48

Зварот да спісу

Похожие материалы